«Вітаю ўсіх!» Папа Францішак упершыню пасля шпіталізацыі з’явіўся на публіцы

Папа Рыма Францішак

Папа Рыма Францішак / vaticannews.va

Папа Францішак ненадоўга з’явіўся перад натоўпам, які вітаў яго ў Ватыкане, піша ВВС.

Пяць тыдняў таму Папа быў шпіталізаваны, і з таго часу вернікі толькі адзін раз маглі ўбачыць яго — ён благаславіў іх з бальнічнага акна перад выпіскай. На гэты раз Францішак з’явіўся перад натоўпам на плошчы Святога Пятра, хоць і ў інвалідным крэсле і з дыхальнай трубкай пад носам.

"Вітаю ўсіх, — сказаў ён, памахаўшы рукой. — Шчаслівай нядзелі ўсім вам, вялікі дзякуй".

88-гадовы Папа Рыма быў шпіталізаваны 14 лютага праз інфекцыю, якая прывяла да двухбаковага пнеўманіі. Адзін з яго лекараў сказаў, што падчас лячэння два разы яго жыццё было ў небяспецы.

Папу выпісалі з бальніцы ў Рыме 23 сакавіка. Лекары сказалі, што яму спатрэбіцца як мінімум два месяцы адпачынку ў сваёй рэзідэнцыі. У пятніцу Ватыкан абвясціў, што здароўе Папы паляпшаецца, ён "у добрым настроі" і працягвае выконваць свае абавязкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.