Палітыкі, пілігрымы і смутак: развітанне з Папам Францішкам у фота
Развітанне з Папам Францішкам / Reuters
У гэтыя хвіліны на плошчы Святога Пятра ў Рыме праходзіць адпяванне Папы Рымскага Францішка. Развітацца з Пантыфікам прыйшло каля 200 тысяч чалавек, якія знаходзяцца на плошчы і прылеглых да яе вуліцах.
Пахавальную літургію ўзначальвае кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Яна працягнецца 90 хвілін.
Пасля літургіі пахавальная працэсія адправіцца ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе Папа Францішак будзе пахаваны паводле яго завяшчання.
Як выглядае развітанне з Пантыфікам глядзіце ў фота Reuters.
Дональд і Меланія Трамп
Алена і Уладзімір Зяленскія
Кардынал Джавані Батыста Рэ
Труну з Папам Францішкам выносяць на плошчу Святога Пятра для адпявання