Вызваленне святароў і “гаманец Лукашэнкі”. Разбор новай ролі Ватыкана. Эфір

Наталля Василевіч

Наталля Василевіч / Еўрарадыё

Вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча стала адной з найбольш гучных падзей мінулага тыдня. Гэтае рашэнне ўладаў падаецца як жэст “міласэрнасці” і вынік актывізацыі кантактаў паміж Беларусьсю і Ватыканам. Але застаецца шмат пытанняў: чаму менавіта гэтыя святары былі вызваленыя і каго яшчэ Ватыкан можа паспрабаваць абараніць.

Хто з каталіцкіх святароў усё яшчэ застаецца за кратамі, чаму ўлады не вызваляюць манаха, затрыманага ў Лепелі па абвінавачанні ў шпиянажы, і наколькі рэальным можа быць уключэнне яго ў будучыя абменныя спісы?

Асобна закранем гісторыю пра дарагія іконы майстра Мікалая Кузьміча, якія набывае бізнесмен Аляксандр Зайцаў, вядомы як “гаманец Лукашэнкі”, і перадае іх на захаванне ў каталіцкія храмы. 

Пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.

Глядзіце і слухайце эфір 26 лістапада а 13-й гадзіне па Мінску. 
Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.