Лукашэнка выпусціў двух каталіцкіх святароў-палітвязняў

Вызваленыя ксяндзы (у цэнтры)

Вызваленыя ксяндзы (у цэнтры) / catholic.by

Лукашэнка памілаваў двух каталіцкіх святароў-палітвязняўАнджэя Юхневіча і Генрыха Акалатовіча.

Акалатовіча судзілі за "здраду дзяржаве" і прызначылі яму 11 гадоў зняволення. Падрабязнасці крымінальнага пераследу Юхневіча невядомыя, але прысудзілі яму 13 гадоў калоніі.

У заяве Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі вызваленне ксяндзоў-палітвязняў звязваецца з кастрычніцкім візітам у Беларусь прадстаўніка Папы Рымскага кардынала Клаўдыё Гуджэроцці.

"Яго візіт надаў пазітыўны імпульс для далейшых кантактаў, важным вынікам якіх стала рашэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага памілаваць і вызваліць каталіцкіх святароў, якія адбывалі пакаранне ў месцах зняволення.

Непасрэдны і важкі ўдзел у працэсе прымалі прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Іньяцыё Чэффаліа і старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.