Пацяпленне без адлігі: як далёка на Захад гатовы пайсці Лукашэнка — эфір

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё

Паступова, але відавочна напружанасць на межах Беларусі з “несяброўскімі краінамі” змяншаецца. Польшча аднавіла працу двух пераходаў і па нейкаму чароўнаму супадзенню з беларускага боку цягам апошніх дзён не было ніводнай спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. А міністр замежных спраў Рыжанкоў загаварыў пра спадзеў на аднаўленне добрых стасункаў з Варшавай. Падобныя працэсы назіраюцца і ў дачыненнях Мінска з Вільнюсам. Хоць пытанне пабудовы трэцяга блоку Астравецкай АЭС псуе агульную пастаральную карціну палітычнага ландшафта. Ды й з Вашынгтона нешта даўно не было ніякіх звестак з беларускім вайбам.

Ці можна казаць пра агульную змену калі не стратэгіі, то адносінаў краін ЕС да рэжыму Лукашэнкі і якія гэта адкрывае перспектывы перад прыхільнікамі перамоў з Мінскам? Чаму нічога не чуваць новага адносна Беларусі з боку ЗША і чаму кангрэсмены вымушаныя былі звярнуцца да Рубіо адносна вызвалення беларускіх палітвязняў? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.