У Ватыкане хаваюць Папу Рымскага. Прыляцелі Трамп і Зяленскі

Плошча Святога Пятра ў чаканні развітання з Папам Францішкам. / Reuters
26 красавіка ў Ватыкане праходзіць пахаванне Папы Рымскага Францішка. Як паведамляе BBC, цырымонія адпявання адбудзецца на плошчы Святога Пятра, а затым цела Пантыфіка адвязуць у рымскую царкву Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ён будзе пахаваны.
У сваім завяшчанні Папа Францішак пажадаў, каб яго пахаванне было падобным на пахаванне звычайнага хрысціяніна. Таксама Пантыфік загадаў не праводзіць урачыстую цырымонію запячатвання дамавіны. Ён папрасіў пахаваць яго ў простай драўлянай труне, абабітай цынкам.
На жалобныя мерапрыемствы ў Рыме з'язджаюцца лідары і прадстаўнікі розных краін. Чакаецца, што іх наведаюць 200 тысяч пілігрымаў і 130 афіцыйных дэлегацый. Вядома, што развітацца з Папам ужо прыляцелі Уладзімір Зяленскі, Джо Байдэн, Дональд Трамп, кароль Іспаніі Філіп з жонкамі. Чакаецца прыезд Дональда Трампа.
Беларускіх дэлегацый на развітанні з Пантыфікам будзе дзве: адну ўзначаліць памочнік Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, другую — Ігар Сергеенка, кіраўнік беларускага парламента.
Папа Рымскі Францішак памёр 21 красавіка ва ўзросце 88 гадоў. Рымска-каталіцкую царкву ён узначальваў 12 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.