Ці здолее лукашэнкаўскі рэжым навучыць патрыятызму святароў — эфір

Наталля Васілевіч
Канклаў для выбараў новага Папы рымскага яшчэ не збіраўся, але ўжо зхявіўся як мінімум адзін чалавек, які голасна заявіў пра сваё жаданне ўзначаліць Каталіцкую царкву. Пры тым, што сам ён нават не католік. Хто гэта, здагадацца не складана — Дональд Трамп. Ён ужо нават згенераваную ШІ сваю выяву ў папскім строі апублікавай у сваіх сацсетках.
Як на заявы Трампа наконт яго жадання стаць Папай рымскім адрэагавала каталіцкая царкава і вернікі? Хто выглядае фаварытам і мае найбольш шанцаў узначаліць католікаў усяго свету? Як на рост правых настрояў у грамадстве рэагуе царква і ці здолее лукашэнкаўскі рэжым навучыць патрыятызму святароў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.