У пятніцу ў Беларусі будзе да +12 і без ападкаў
Лістапад / pixabay.com
У пятніцу, 10 лістапада, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +5, удзень прагназуюць 6-12 цяпла.