У Паставах 21-гадовы прадпрымальнік ашукаў дзясяткі людзей на 110 млн
Людзі так і не дачакаліся замоўленых вокнаў і дзвярэй.
Крымінальную справу па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў буйным памеры" распачалі ў Паставах у дачыненні 21-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка. З траўня да верасня 2014 года малады чалавек браў перадаплату за дастаўку дзвярэй і вокнаў (амаль 111 млн рублёў), але іх так і не прывёз людзям. Агулам пацярпелі 24 чалавекі.
"Народныя навіны Віцебска" паведамляюць, што прадпрымальніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Фота — Fotolia