У Мінску затрымалі дырэктара мінскага стартап-хаба Zborka Labs
У Мінску затрыманы дырэктар мінскага стартап-хаба Zborka Labs Барыс Мамоненка. На "пакаяльным відэа" айцішнік прызнаецца, што ўдзельнічаў у пратэстах пасля выбараў-2020. Таксама сілавікі прымусілі Мамоненку распавесці пра ўмовы працы: "заробак больш за 5 тысяч рублёў і вольны графік".
Мамоненку інкрымінуюць артыкул 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Дарэчы, Барыс Мамоненка — сын кіраўніка групы кампаній BelHard.