У Мінску затрымалі другога супрацоўніка "Белтэлекама" за тыдзень
Сілавікі затрымалі ў Мінску супрацоўніка "Белтэлекама" Аляксандра Кліндзюка, паведамляюць праваабаронцы.
30-гадовы мужчына быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў, а таксама за заклікі ў закрытым тэлеграм-чаце прадпрыемства.
На гэтым тыдні гэта ўжо другое затрыманне супрацоўніка "Белтэлекама" за допісы ў закрытым чаце. 5 красавіка стала вядома, што за "насаджэнне пратэсных ідэй і рэпосты з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, у карпаратыўным тэлеграм-чаце прадпрыемства" быў затрыманы Алег Каспяровіч.