У Мінску ў банкаўскім памяшканні па Радыяльнай шукалі бомбу

У Мінску ў банкаўскім памяшканні па Радыяльнай шукалі бомбу

У Мінску ў будынку банкаўскіх паслугаў “Прыёрбанку” на вуліцы Радыяльнай 1 красавіка шукалі бомбу. Будынак ачапіла міліцыя, там працавалі сапёры, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

Па яго інфармацыі, з будынка эвакуявалі каля 80 чалавек. Такія захады былі зробленыя пасля таго, як у міліцыю паступіла інфармацыя, што ў памяшканні знойдзеная нічыйная скрыня.