У мінскія бальніцы арганізаваны падвоз вады — Міністэрства ЖКГ
У Мінску зноў праблемы з вадой / БЕЛТА
"Мінскводаканал" арганізаваў падвоз вады ва ўсе лякарні трох раёнаў Мінска, дзе ёсць праблемы з водазабеспячэннем. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пра дастаўку вады для жыхароў пацярпелых ад аварыі раёнаў не паведамляецца.
Як расказвала Еўрарадыё, увечары 26 верасня на магістральным вадаводзе дыяметрам 1000 мм здарылася пашкоджанне. Праблемы з вадой ўзніклі адразу ў трох раёнах Мінска — Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім. У некаторых мікрараёнах людзі засталіся зусім без вады.
Паведамляецца, што гарадскія службы высвятляюць дэталі здарэння. Аднавіць падачу вады абяцаюць бліжэйшым часам.