Тры раёны Мінска засталіся без вады
Вада, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Праблемы з вадой узніклі ў трох раёнах Мінска — Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім.
"Мінскводаканал" паведамляе, што прычына — у пашкоджанні магістральнага вадавода дыяметрам 1000 мм.
Мінчукі пішуць, што ў многіх дамах вады няма наогул, у іншых ледзь-ледзь цячэ. Увечары 26 верасня зусім без вады засталіся Шабаны, Чыжоўка, Лошыца і Гатава.