У Мінск з'язджаецца спецтэхніка, на вуліцах — сілавікі і агароджы

Мінск / telegram
Мінск / telegram

Сёння — 64-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Мінску чакаецца нядзельны марш гонару, а сілавікі з самай раніцы пачалі да яго рыхтавацца. На вуліцах сталіцы — спецтэхніка, аўтазакі і металічныя агароджы.

Цяжкую тэхніку па традыцыі сцягваюць да Палаца Незалежнасці. Праспект Пераможцаў перакрыты, Стэла абгароджана. Менавіта ў гэты раён падчас нядзельных пратэстаў звычайна напраўляюцца шматтысячныя калоны мітынгоўцаў.

Ачэплена таксама Кастрычніцкая плошча, праспект Незалежнасці патрулююць невялікія групы міліцыянтаў. Каля плошчы Незалежнасці заўважаныя машыны сістэмы "Рубеж". На вуліцы Мяснікова — аўтазакі і аўтобусы з сілавікамі.

Таксама шмат сілавікоў і спецтэхнікі заўважылі каля філармоніі. Перакрытая вуліца Макаёнка, дзе знаходзіцца будынак "Белтэлерадыёкампаніі". Гандлёвы цэнтр "Галерэя Мінск" зачынены сёння "па тэхнічных прычынах".

В Минск съезжается спецтехника, на улицах — силовики и ограждения
Мінск / telegram
В Минск съезжается спецтехника, на улицах — силовики и ограждения
Мінск / telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.