У Лідзе ратавалі параненага лебедзя
Птушцы апрацавалі раны / t.me/osvodrs/
У Лідзе ратавалі параненага лебедзя. У птушкі была рваная рана на шыі, якая сыходзіла крывёй. Гэта заўважылі людзі і патэлефанавалі на мясцовую выратавальную станцыю.
Як паведамляе Таварыства ратавання на водах, на месца прыехалі вадалазы. Яны дасталі лебедзя з вады і "перадалі яго ў клапатлівыя рукі ветэрынарных лекараў для апрацоўкі раны".