У Гомелі разбяруць верхнія паверхі пад'езда, дзе адбыўся выбух

Дом у Гомелі, дзе адбыўся выбух газу

Дом у Гомелі, дзе адбыўся выбух газу / БЕЛТА

Верхнія паверхі пацярпелага пад'езда ў доме на вуліцы Косарава дэмантуюць. Такое рашэнне прыняў гарадскі штаб па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, паведамляе прэс-служба МНС.

Як паведамлялася раней, 17 снежня ў шматпавярховым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі. З пад'езда эвакуявалі дзевяць чалавек.

Пра ахвяр нічога не вядома, жывых людзей пад заваламі не знайшлі. У МНС кажуць, што пра наяўнасць ці адсутнасць пацярпелых змогуць гаварыць пасля таго, як цалкам разбяруць жалезабетонныя канструкцыі на шостым паверсе будынка. Працы па разборы завалаў працягваліся і ўначы.

Усіх жыхароў пацярпелага пад'езда рассялілі: 14 чалавек адправілі ў гатэль, яшчэ некалькі — пакуль што ў бальніцу. У суседнія пад'езды ўжо вярнулі ацяпленне і каналізацыю.

Ад выбуху пацярпеў не толькі дом па Косарава, 3, але і дом насупраць, і нават дзіцячы садок, дзе выбіла шкло ў шыбах і з'явіліся невялікія расколіны ў сценах.

У Гомелі разбяруць верхнія паверхі пад'езда, дзе адбыўся выбух
Дом у Гомелі, дзе адбыўся выбух газу / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.