У Латвіі папрасілі палітычны прытулак пяць грамадзян Беларусі

У Латвіі папрасілі палітычны прытулак пяць грамадзян Беларусі

У жніўні і верасні памежная служба Латвіі атрымала ад грамадзян Беларусі пяць заяваў аб прадастаўленні прытулку.  Такую лічбу назвала прадстаўніца памежнай службы Крысціне Петэрсане, перадае rus.delfi.lv.

Яна не пракаментавала, пры якіх абставінах пададзеныя заявы і ці пацярпелі фізічна гэтыя людзі падчас пратэстаў.

Латвійскі ўрад можа вылучыць 50 тысяч еўра на лячэнне прыкладна 10 беларусаў, якія папросяць прытулак у краіне. Дапамогу атрымаюць таксама члены іх сем'яў.

Міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч заявіў, што ў латвійскіх лякарнях ужо атрымалі дапамогу шэсць чалавек з Беларусі, і іх будзе больш.

Кіраўнік латвійскай дыпламатыі дадаў, што яго краіна выдала ўжо 41 візу людзям, якіх пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.