У эвакуяваных з КНР у Казахстан беларусаў не выявілі прыкмет каранавіруса
У эвакуяваных з КНР у Казахстан 5 беларусаў не выявілі прыкмет каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя нашай краіны. Іх стан здавальняючы. Нашы суайчыннікі знаходзяцца ў каранціне.
Эвакуацыя беларусаў з кітайскага Уханя адбылася 2 лютага. На самалёце даставілі грамадзян Казахстана, Беларусі, Арменіі і Кыргызстана. Пасля медагляду ўсіх іх пакінулі на двухтыднёвы каранцін. Беларусы знаходзяцца ў супроцьінфекцыйным корпусе пры бальніцы ў сямі кіламетрах ад казахстанскай сталіцы. Іх чакае тэставанне на каранавірусную інфекцыю.
Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік падтрымлівае сувязь з беларускім пасольствам у Кітаі і Міністэрствам аховы здароўя Казахстана. Высвятляецца, што толькі нямногія беларусы выказалі жаданне з'ехаць з КНР. Дасягнутая дамоўленасць пра іх эвакуацыю пры садзейнічанні беларускага пасольства ў Кітаі самалётамі з Казахстана і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.