Колькасць ахвяр каранавіруса у КНР дасягнула 361, заражаныя 17 тысяч

Колькасць ахвяр каранавіруса у КНР дасягнула 361, заражаныя 17 тысяч

Колькасць ахвяр каранавіруса у КНР дасягнула 361 чалавека, больш за 17 тысяч заражаныя. Толькі ў нядзелю ў Кітаі зафіксавалі 2829 новых выпадкаў захворвання і 57 смяротных выпадкаў, інфармуе ТАСС.

Пры гэтым з бальніц было выпісана 475 пацыентаў. Пад медаглядам знаходзяцца больш за 152 тысячы чалавек.

Першае месца па колькасці заражэнняў па-ранейшаму займае правінцыя Хубэй. Больш за паўтары сотні выпадкаў захворванняў на каранавірус зафіксавана за межамі Кітая. На мінулым тыдні 2 такія выпадкі адбыліся ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.