У Беларусі шукаюць верагоднага забойцу двух чалавек (фота)
Па падазрэнні ў жорсткім забойстве следчыя шукаюць 30-гадовага Сяргея Хмялеўскага, ураджэнца вёскі Мачулішчы, раней неаднаразова судзімага.
На момант злачынства ён быў апрануты ў шэрую байку з каптуром без надпісаў. На байцы была балоневую чорная безрукаўка. Мужчына быў у зімовых чаравіках. Падазраваны хударлявы, высокі, стрыжка кароткая. Паводле наяўнай інфармацыі, пры сабе носіць нож.
Як паведамляе БЕЛТА, увечары 1 лістапада падчас тушэння пажару ў прыватным доме ратавальнікі знайшлі абгарэлыя целы мужчыны і жанчыны. Следча-аператыўная група на месцы здарэння высветліла асобы пацярпелых. Гэта былі мясцовы 49-гадовы жыхар і яго 48-гадовая сужыцелька.
У якасці асноўнай версіі здарэння следчыя разглядаюць забойства двух чалавек. На целах загінулых выяўленыя шматлікія колата-рэзаныя раны шыі і галавы. Таксама ёсць усе падставы меркаваць, што падпал дома быў учынены з мэтай утойвання слядоў злачынства.
Фота — БЕЛТА