У Баранавічах збілі супрацоўніка міліцыі. Нападнік ужо пакараны
У Баранавічах збілі супрацоўніка міліцыі / TUT.by
2 ліпеня супрацоўнік міліцыі паспрабаваў затрымаць непаўналетняга юнака за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне на вуліцы Прамысловая ў Баранавічах. Відаць, затрыманне пайшло не па плане, і хлопец некалькі разоў ударыў супрацоўніка, піша выданне BAR24.
Юнака ўсё ж такі затрымалі (ім аказаўся навучэнец трэцяга курса Навамышскага дзяржаўнага аграрнага каледжа), а затым судзілі па артыкуле 364 КК Беларусі.
Пакаранне — год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. На карысць пацярпелага супрацоўніка міліцыі таксама спагналі маральную шкоду.