У Асіповіцкім раёне энергетыкі зноў аднаўляюць электразабеспячэнне

Энергетыкі ў Асіповіцкім раёне / t.me/osip_kray/
У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці энергетыкі зноў аднаўляюць электразабеспячэнне. У сераду там працуе 25 спецыялізаваных рамонтных брыгад, у складзе якіх 120 чалавек. Спецыялістам бабруйскай філіі "Магілёўэнерга" дапамагаюць брыгады з Гродзенскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Перад імі стаіць задача найхутчэйшай ліквідацыі наступстваў стыхіі, піша "Асіповіцкі край".
Як адзначае выданне, сур'ёзнай праблемай стала ўзнікненне новых пашкоджанняў на лініях. У некаторых выпадках да трансфарматарных падстанцый падключаюць дызель-генератары.
Электразабеспячэнне знікала ў шэрагу раёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку і ў Асіповіцкім, у нядзелю. Прычынай сталі снегапады і парывісты вецер. Паведамлялася, што да канца панядзелка аднаўленчыя працы скончыліся. Аднак нешта пайшло не так.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.