У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў
Энергетыкі працавалі ў складаных умовах надвор'я / t.me/Minenergo_by/
У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў. Энергетыкі працавалі над ліквідацыяй наступстваў стыхіі два дні, паведамляе Мінэнергетыкі.
Праблем нарабілі снегапады і парывісты вецер. Электрычнасць знікала ў больш за 840 населеных пунктах краіны. Усе рамонтныя працы былі завершаныя ўвечары 7 красавіка.
Энергетыкі працавалі ў складаных умовах надвор'я. Агулам для працаў прыцягваліся каля 150 брыгад — больш за 600 чалавек, 200 адзінак тэхнікі.