У Гродне прыдумалі, як абараніць дзяцей, якія катаюцца з горкі
Снежная горка ў Гродне / NewGrodno.by
У Гродне прыдумалі, як абараніць дзяцей, якія катаюцца з горкі. На дапамогу прыйшоў просты беларускі трактар.
Ён акуратна пасыпаў пяском заканчэнне схілу, якое прылягае да дарогі ў мікрараёне Альшанка. Але не для барацьбы з галалёдам. Пяшчаны пласт запавольвае санкі і цюбінгі, не дазваляючы дзецям выпадкова выкаціцца на праезную частку.