Залева ў Салігорску затапіла лякарню і спартова-відовішчны комплекс
Салігорск затапіла / esoligorsk.by
Магутныя залевы не пакідаюць у спакоі беларускія гарады.
Сёння такая залева з самай раніцы абрынулася на Салігорск. Як піша выданне "Электронны Салігорск", многія вуліцы горада літаральна ператварыліся ў рэкі.
Так, на праспекце Міру жыхары некаторых дамоў ледзь выходзяць з пад'ездаў. А на вуліцы Моладзевай аўтамабілі сыходзяць пад ваду.
Прэс-служба МНС удакладняе, што ратавальнікі адпампоўваюць ваду у падвальных памяшканняхў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, спартова-відовішчным комплексе, дзвюх прадуктовых крамах па праспекце Міру.
Салігорск затапіла / esoligorsk.by