Грамадзян Беларусі эвакуявалі са Шры-Ланкі пасля разбуральнага цыклона
Людзі, эвакуяваныя са Шры-Ланкі / x.com/IndiainSL
Пасля разбуральнага трапічнага цыклону Індыя эвакуявала дзясяткі пацярпелых людзей з раёнаў Шры-Ланкі. Сярод выратаваных былі і грамадзяне Беларусі, піша The Economic Times.
Паведамляецца, што падчас ратавальнай аперацыі верталёты Ваенна-паветраных сіл Індыі вывезлі з Матале ў цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі 57 чалавек. Сярод іх былі 10 дзяцей, а таксама цяжарныя жанчыны і цяжкапараненыя. У ліку выратаваных называюцца грамадзяне Беларусі, Шры-Ланкі, Індыі, Германіі, Славеніі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыкі, Польшчы, Ірана, Аўстраліі, Пакістана і Бангладэш. Колькі менавіта нашых суайчыннікаў сярод выратаваных і ў якім яны стане — не ўдакладняецца.
Паводле інфармацыі Reuters, колькасць загінулых у выніку паводак і апоўзняў на інданэзійскай Суматры павялічылася да 708 чалавек.