Як мінімум 27 чалавек загінулі падчас паводкі ў Мексіцы

Паводка ў Мексіцы

Паводка ў Мексіцы / Rolando Ramos/Reuters

У Мексіцы падчас паводкі загінулі як мінімум 27 чалавек, яшчэ некалькі прапалі без вестак. Моцныя дажджы справакавалі некалькі апоўзняў, а пасля адключэння электраэнергіі ў некаторых раёнах ракі выйшлі з берагоў.

Ліўні пачаліся ў пятніцу ў 31 з 32 штатаў Мексікі. Мацней за ўсё пацярпелі Веракрус, Керетаро, Ідальга і Сан-Луіс-Патасі. Як піша The Guardian, сярод загінулых ёсць дзеці і паліцыянты.

Прэзідэнт краіны Клаўдыя Шэйнбаўм заявіла, што ўлады працуюць над тым, каб падтрымаць насельніцтва, адкрыць дарогі і аднавіць электразабеспячэнне. Міністэрства абароны накіравала больш за 5,4 тысячы чалавек для дапамогі ў затопленых раёнах.

Для людзей, якім прыйшлося пакінуць свае дамы, адкрылі пункты часовага размяшчэння. Паводле звестак метэаролагаў, інтэнсіўныя ападкі, выкліканыя цыклонамі, якія праходзяць, захаваюцца Мексіцы ў бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.