Электразабеспячэнне аднаўляецца ў 47 населеных пунктах Беларусі
Аднаўленчыя працы / t.me/Minenergo_by/
Раніцай 7 красавіка энергетыкі працягваюць аднаўляць электразабеспячэнне населеных пунктаў Беларусі — ліквідоўваць наступствы складаных умоваў надвор'я. У нашай краіне прайшлі снегапады, парывісты вецер, утварылася наледзь, што прывяло да тэхналагічных парушэнняў на лініях.
Працы ішлі ўсю ноч. Як паведамляе Мінэнергетыкі, на раніцу панядзелка электразабеспячэнне аднаўляецца яшчэ ў 47 населеных пунктах, пераважна ў Магілёўскай вобласці (увечары ў нядзелю аднаўленчыя працы ішлі ў 112 населеных пунктах). Задзейнічаны амаль тры дзясяткі адзінак тэхнікі. Часовае электразабеспячэнне забяспечваюць 14 дызель-генератарных установак.
У панядзелак на ўсходзе краіны прагназуюцца снегапады і моцны вецер (да 18 м/с).