У Асіповіцкім раёне аўтацыстэрны возяць ваду ў вясковыя школы

Аўтацыстэрна ў Асіповіцкім раёне / t.me/osip_kray/
У Асіповіцкім раёне аўтацыстэрны возяць ваду ў вясковыя школы. У некаторых населеных пунктах дагэтуль няма электрычнасці — праз стыхію (снегапады і парывісты вецер) здарыліся аварыі на лініях электраперадачы. Працуюць энергетыкі.
Аўтацыстэрна з пітной вадой у панядзелак аб'язджае школы і дзіцячыя садкі раёна (Ясень, Забалоцце, Лапічы, Сасновы, Ручай).
Праблему з электрычнасцю энергетыкі абяцаюць вырашыць да канца дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.