На чыгунку Асіповічы — Магілёў упалі дрэвы, затрымліваюцца цягнікі
Чыгунка на Магілёўшчыне раніцай 7 красавіка / t.me/belrw_official/
На чыгунку Асіповічы — Магілёў упалі дрэвы. Здарэнне адбылося 7 красавіка. Яго прычынай называюць моцны снегапад і парывісты вецер.
Чыгунку ад снегу і дрэў ачышчаюць каля 1000 чыгуначнікаў.
Як паведамляе Беларуская чыгунка, асобныя цягнікі да гэтым напрамку спазняюцца ад 15 хвілін да 1 гадзіны. Пасажырскі цягнік № 742 Мінск — Магілёў спазняецца прыблізна на дзве гадзіны.
Менавіта Магілёўшчына моцна пацярпела ад стыхіі. Там энергетыкі яшчэ працягваюць аднаўляць электразабеспячэнне населеных пунктаў.