Сёлета Расія перадасць Беларусі яшчэ 4 Су-30СМ2

Перадача расійскіх Су-30СМ2 беларускім вайскоўцам

Перадача расійскіх Су-30СМ2 беларускім вайскоўцам / Aviatica

Сёлета Расія перадасць Беларусі яшчэ 4 Су-30СМ2. Гэта вынік нейкіх новых непублічных дамоўленасцяў. А пастаўка адбудзецца ў дадатак да 12-ці Су-30, якіх беларускае Мінабароны чакала з траўня 2019 года.

Тады Расія абяцала паставіць самалёты ў Беларусь цягам трох гадоў. Але апошнія два барты з той партыі паступілі толькі два дні таму 14 жніўня 2025 года.

Цяпер жа камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч кажа пра наступныя 4 самалёты Су-30СМ2.

Літары "СМ2" азначаюць "серыйны, мадэрнізаваны, версія 2". Самалёт, пра які ідзе гаворка, — гэта шматмэтавы знішчальнік пакалення 4+, прызначаны для знішчэння паветраных цэляў, блакіравання аэрадромаў праціўніка на вялікай глыбіні і ўдараў па наземных і марскіх аб'ектах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.