Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем

Лідарка дэмакратычнай Беларусі пажадала, каб дабрыня вяла нас да вольнай краіны / Скриншот видео
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Уваскрасенным Хрыстовым.
— Вялікдзень — свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.
Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці.
Хрыстос Уваскрос — Сапраўды Уваскрос!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.