У Гомелі асудзілі хрысціянскага прапаведніка за "садзейнічанне экстрэмізму"

Аляксей Ягела

Аляксей Ягела / Screenshot

У Гомельскім абласным судзе 41-гадовага мясцовага жыхара Аляксея Ягелу прызналі вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК. Магчымыя меры пакарання — пазбаўленне волі або прымусовая "хімія".

Па адукацыі Ягела з’яўляецца лекаром-хірургам, але па прафесіі не працаваў. Замест гэтага ён займаўся прапаведніцкай дзейнасцю ў рамках евангельскай царквы і актыўна прапагандаваў здаровы лад жыцця. Летась абласная дзяржаўная газета ўжо пісала пра яго метады адмовы ад курэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.