Сваёй гародніны не будзе? Як травеньскія замаразкі ўплываюць на ўраджай

Як травеньскія замаразкі ўплываюць на ўраджай

Як травеньскія замаразкі ўплываюць на ўраджай

Слупкі тэрмометраў у Беларусі фіксуюць рэкордныя замаразкі па начах, хаця на двары ўжо тыдзень як стаіць травень.

Чаму так адбываецца? Наколькі гэта анамальная з’ява, і што будзе з ураджаем у Беларусі? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказвае кліматолаг.

Клеткі не ўтвараюцца, апыленне не адбываецца

Уладзіслаў Шумак кажа, што ў былыя часы такія замаразкі маглі прыходзіць і ў чэрвені, але яны не прыносілі шкоды раслінам.

— Але гэта было, калі расліны ўжо набылі моц і амаль ад гэтага не цярпелі. А ў дадзеным выпадку расліны яшчэ слабыя. І такія працяглыя замаразкі для іх вельмі-вельмі шкодныя. Клеткі, напрыклад, пладовых дрэваў, вельмі моцна пакутуюць і проста не ўтвараюцца.

Сваёй гародніны не будзе? Як травеньскія замаразкі ўплываюць на ўраджай
Замаразкі ў траўні вельмі шкодзяць раслінам / 24tv.ua
Сваёй гародніны не будзе? Як травеньскія замаразкі ўплываюць на ўраджай
Пацерпяць расліны, якія зараз квітнеюць / meteovesti.ru

— Напрыклад, пацерпяць расліны, якія цяпер квітнеюць — пачынаючы ад рапса, заканчваючы пладовымі і ягаднымі культурамі. Зерневыя культуры будуць пашкоджаны ў меншай ступені — яны больш устойлівыя да нізкіх тэмператур. А развіццё бульбы, хоць кветак на ёй пакуль і няма, можа запаволіцца.

Нельга паўплываць на прыроду, але можна спрагназаваць

Паўплываць на прыродныя з’явы чалавек амаль не можа, кажа кліматолаг. Але можна навучыцца прадухіляць страты і змяншаць колькасць наступстваў.

— Гэта ж надвор'е, прыродныя з'явы. Можна згадаць часы Сярэднявечча, калі цягам некалькіх гадоў маглі быць вельмі нізкія тэмпературы, а потым была неўраджайнасць асноўных харчовых культур, і народ цярпеў — пачынаўся голад, хваробы. Чалавек не можа паўплываць на прыроду.

Прагназаваць можна, але сельская гаспадарка, асабліва раслінагадоўля, павінны ўлічваць ўсё гэтая моманты і мець доступ да тэхналогій, якія маглі б прадухіляць страты ўраджаю, або змяншаць наступствы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.