Праз залёвы ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Выходныя будуць дажджлівыя / Facebook
Днём 25 кастрычніка ў многіх раёнах рэспублікі і ў Мінску чакаюцца моцныя дажджы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак +8…+13 °C, уначы на захадзе рэспублікі месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе +5…+7 °C.
26 кастрычніка на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +2…+7 °C, максімальная ўдзень +7…+14 °C.
27 кастрычніка таксама пройдуць дажджы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +2…+7 °C, максімальная ўдзень +5…+12 °C.