У Беларусі плануюць адмовіцца ад ямачнага рамонту дарог

Ямачны рамонт, ілюстрацыйнае фота

Ямачны рамонт, ілюстрацыйнае фота / ctv.by

Цягам некалькіх бліжэйшых гадоў у Беларусі адмовяцца ад ямачнага рамонту дарог. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Лявончык.

"Ужо за бліжэйшыя некалькі гадоў мы, напэўна, наогул сыдзем ад такога паняцця, як ямачны рамонт, бо пакрыццё дарог будзе аднаўляцца і адпавядаць усім запытам нашых грамадзян", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Таксама ён расказаў пра грандыёзныя планы ведамства на пяцігодку — плануецца адрамантаваць і аднавіць амаль 25 тысяч квадратных кіламетраў дарог. У ліку запланаваных на рамонт Лявончык назваў трасы, выезды з Мінска ў напрамку абласных цэнтраў ды іншых рэгіёнаў, а таксама дарогі мясцовага прызначэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.