10 тысяч рублёў заплаціць дарожная служба за праезд цяжкой тэхнікі па дарогах

Аўтакран, ілюстрацыйнае фота

Аўтакран, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пракуратура Сенненскага раёна праверыла адзін з дарожных філіялаў і выявіла сур'ёзныя парушэнні. За незаконны праезд цяжкавагавай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання пракурорскія работнікі запатрабавалі заплаціць амаль у дзяржаўны бюджэт амаль 10 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Праверка выявіла 38 выпадкаў, калі цяжкавагавая тэхніка ехала па агульных дарогах без спецыяльнага дазволу. Пераважна гэта адбывалася пры перавозцы пяску і асфальту.

Таксама праверка выявіла і іншыя парушэнні. Напрыклад, узімку наймальнік не забяспечваў кіроўцам штотыднёвы бесперапынны адпачынак. Рамонт транспарту выконваўся без спецадзення, перад рэйсамі не праводзіўся абавязковы агляд кіроўцаў, а дзейнасць камісіі па бяспецы дарожнага руху пры філіяле вялася неналежным чынам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.