Саўмін дадаў амаль два мільярды рублёў на рамонт беларускіх дарог

Белорусские дороги

Фінансаванне дзяржаўнай праграмы “Дарогі Беларусі” на 2021–2025 гады будзе павялічана / ОНТ

Саўмін павялічыў суму, якая прызначаецца на рамонт дарог Беларусі, да 11 438 092 453,7 рубля. Раней на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы на 2021–2025 гады планавалася выдзеліць 9 891 808 009,7 рубля. З рэспубліканскага бюджэту на гэтыя мэты выдзеляць больш за 9,4 мільярда рублёў.

Згодна з дакументам, у 2021–2025 гадах прадугледжана адрамантаваць 5 640 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, 7 000 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў, а таксама выканаць капітальны рамонт 300 км дарог і 3 850 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў.

Доля дарожных работ у 2025 годзе складзе 22% ад 6 942 км участкаў рэспубліканскіх аўтадарог, якія патрабуюць рамонту паводле вынікаў дарожнай дыягностыкі за 2024 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.