У цэнтры Мінска адкрылі мост, які быў на рамонце 9 месяцаў
Паводле нормаў, яго павінны былі рамантаваць 23 месяцы / Минск-новости
1 лістапада ў Мінску адкрылі абноўлены пуцеправод паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай. Работы пачаліся 8 лютага 2025 года. Першапачаткова планавалася завяршыць рамонт да 1 снежня.
Пасля рамонту мост праверылі і правялі выпрабаванні: па ім адначасова рухаліся дзевяць загружаных МАЗаў агульнай вагой 300 тон.
Чаму зачынялі мост?
Дадзены пуцеправод быў пабудаваны ў 1963 годзе і праектаваўся пад транспартную нагрузку таго часу. Аднак сённяшняя нагрузка на яго значна павялічылася.
Яго рамонт быў немагчымы без поўнага закрыцця, бо ўсе дзеючыя апоры былі ўмацаваныя або замененыя. Паводле нормаў, работы павінны былі доўжыцца 23 месяцы, але для паскарэння працэсу некалькі будаўнічых упраўленняў працавалі кругласутачна.