На два дні адмяняюцца цягнікі з Мінска ў Гомель і Мазыр

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларуская чыгунка часова адмяняе частку цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній, якія курсуюць па ўчастку Жлобін — Асіповічы. Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Цялуша — Савічы.

З праблемамі пасажыры сутыкнуцца ў наступныя сераду і чацвер. 23 ліпеня будуць адмененыя цягнікі бізнес-класа №№ 708, 752 Мінск — Гомель, №876/875 Мінск — Мазыр. А 24 ліпеня не будуць курсаваць цягнікі №716 Мінск — Гомель, №№ 707, 755, 757 Гомель — Мінск і №876/875 Мазыр — Мінск.

На ўчастку Мінск — Бабруйск 23 ліпеня прызначаны цягнік № 882/881 Мінск — Бабруйск — Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Мінска ў 19:38, а назад з Бабруйска — у 21:42. На 24 ліпеня прызначаны цягнік №886/887 Мінск — Бабруйск — Мінск, які будзе адпраўляцца з Мінска ў 7:08, а назад з Бабруйска — у 9:07.

Таксама ў Беларускай чыгунццы паведамілі, што асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Жлобін-Асіповічы ў гэтыя дні будуць рухацца паводле змененага раскладум і маршруту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.