Уначы — да мінус чатырох. Прагноз надвор’я на 20–22 кастрычніка
На дарогах магчымы слабы галалёд / facebook.com/groups/serebryanka
20 кастрычніка ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай на ўсходзе пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, магчымы слабы галалёд.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы — ад –4 °C на захадзе да +7 °C на ўсходзе, максімальная ўдзень — +5…+11 °C.
21 кастрычніка чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман і галалёд.
Мінімальная тэмпература ўначы — ад –3 °C на захадзе і поўначы да +5 °C на ўсходзе, максімальная ўдзень — +7…+12 °C.
22 кастрычніка таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымыя слабы туман і галалёд.
Мінімальная тэмпература ўначы — –2…+4 °C, максімальная ўдзень — +6…+13 °C.