Уначы замаразкі, а ўдзень да +12 — прагноз надвор'я ў Беларусі на чацвер

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У чацвер, 8 траўня, уначы ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5 градусаў, месцамі прагназуецца 1-3 градусы цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12.
Начныя замаразкі да -5 захаваюцца і 9 траўня. Удзень сіноптыкі прагназуюць 8-14 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.