Шапкі надзелі? У ноч на сераду чакаем замаразкі
Прагноз надвор’я / unsplash
Уноч на 15 кастрычніка ў асобных раёнах Беларусі слупкі тэрмометраў апусцяцца да 0..-2°С, папярэдзілі сіноптыкі Гідраметцэнтра.
"Умовы для правядзення палявых сельскагаспадарчых работ будуць складвацца не найлепшым чынам. Праз замаразкі захоўваецца пагроза пашкоджання выкапаных і пакінутых без пакрыцця караняплодаў", — папярэджваюць беларускіх дачнікаў сіноптыкі.
У бліжэйшыя дні беларусаў чакаюць дажджы і мокры снег. У сераду ўдзень паветра прагрэецца да +11°С.