Дажджы і мокры снег: якім будзе надвор'е ў выходныя

Восень / pixabay
Дажджы і мокры снег накрыюць беларусаў у гэтыя выходныя. Калі вы яшчэ не дасталі з шафы шапку — паспяшайцеся.
У суботу, 18 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы +3..+ 9°C, а на поўначы Беларусі яшчэ халадней, там слупок тэрмометра апусціцца да нуля. Максімум днём +4..+ 10°C, трошкі цяплей у паўднёва — ўсходніх раёнах, там да + 13°С.
У нядзелю, 19 кастрычніка, будзе воблачна і над большай часткай Беларусі выпадуць дажджы або мокры снег. Месцамі парывісты вецер. Мінімальная тэмпература ноччу -2..+ 5°С, крыху цяплей ночы будуць на паўднёвым усходзе, там да + 7°С. а днём слупкі тэрмометра не паднімуцца вышэй +3..+ 9°С.
Панядзелак таксама будзе дажджлівым, але ападкі абяцаюць кароткачасовыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.