У школьных сталовых Беларусі крадуць і не дакладваюць ежу вучням
Што выявіла праверка дзяржкантролю? / БЕЛТА
Асноўнай праблемай у школьных сталовых Беларусі з’яўляецца недавага прадуктаў і крадзеж лішкаў. Такія парушэнні фіксуюцца амаль па ўсёй краіне, асабліва ў Салігорску і Глуску, распавёў намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч.
Таксама праверкі выяўляюць выпадкі захоўвання прадуктаў з мінулым тэрмінам прыдатнасці.
Яшчэ адна сур’ёзная праблема — вялікія харчовыя адходы. Многія школьнікі не ядуць стравы з меню, скардзяцца на недастаткова цёплую ежу, што зніжае яе якасць. Гэта прыводзіць да непатрэбных страт прадуктаў.