Беларускі партал пра манументальнае мастацтва дададзены на міжнародную карту

Праект, які з’явіўся ў 2024 годзе, пашырае свае межы

Праект, які з’явіўся ў 2024 годзе, пашырае свае межы / monumental.by

Карта манументальнага мастацтва Беларусіmonumental.by — была інтэграваная ў першую ў свеце карту манументальнага мастацтва, якая ахоплівае ўвесь СССР і свет у цэлым — atlas.sovieticus.

На думку аўтараў праекта, гэта прыцягне дадатковую ўвагу да манументальнай спадчыны Беларусі, якая можа стаць часткай брэнда краіны і мае турыстычны патэнцыял.

Сайт захоўвае і сістэматызуе ўзоры савецкіх вітражоў, мазаік, сграфіто, якія ўпрыгожваюць фасады і інтэр’еры будынкаў па ўсёй Беларусі. На платформе ўжо сабрана больш за 500 аб’ектаў з розных рэгіёнаў краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.