Ідэя Лукашэнкі пра "вялікую здзелку" можа нашкодзіць перамовам па палітвязнях
Франак Вячорка / Еўрарадыё
Ідэя Лукашэнкі пра "вялікую здзелку" з ЗША можа нашкодзіць працэсу перамоў па вызваленні палітвязняў. Такое меркаванне выказаў Франак Вячорка ў эфіры праграмы "Обычное утро". На думку галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай, такая ідэя "мяняе ўвесь фармат", але працэс перамоваў пры гэтым не спыняецца.
Вячорка падкрэсліў, што "задача застаецца нязменнай: вызваліць максімум людзей і дамагчыся спынення рэпрэсій".
Пры гэтым праз амерыканскі бок перад рэжымам Лукашэнкі ставіцца ўмова, каб не пераследавалі палітзняволеных, вызваленых у выніку перамоў з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, а таксама сем’і гэтых вязняў.
Пра гатоўнасць да "вялікай здзелкі" з ЗША Лукашэнка заявіў 14 кастрычніка. Гэта адбылося на нарадзе па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх стасункаў.