Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца туман, месцамі — слабы галалёд
Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/narachanka/
У сераду, 22 кастрычніка, у Беларусі ўначы будзе пераменная воблачнасць, удзень прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман, месцамі — слабы галалёд. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад +7 па паўночным усходзе да +15 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
У чацвер і пятніцу ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы і парывісты вецер. Тэмпература паветра складзе ўдзень ад 7 да 15 градусаў вышэй за нуль.
Прагноз надвор'я на 22 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 22 кастрычніка / Белгідрамет