Пра мілітарызацыю адукацыі, Машэнскага і пагрозы забіць Ціханоўскую — эфір
Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
За апошні тыдзень BELPOL апублічыў вынікі чарговага расследавання аб падтрымцы беларускімі прадпрыемствамі расійскай акупацыйнай вайны ва Украіне. Гэтым разам расследвальнікі распавялі пра пастаўкі ў Расію канвеераў па вытворчасці снарадаў. Адначасова BELPOL сумесна з НАУ працягвае збіраць факты мілітарызацыі сістэмы адукацыі і ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей. Ну, і дапамог знайсці таго, што пагражаў забойствам Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку.
Адкуль у беларускага прадпрыемства “лішнія” канвееры для вытворчасці снарадаў і якія факты працы Машэнскага на рэжым па выніку знайшліся? Чаму рэжым так апантана ўзяўся за мілітарысцка-ідэалагічную апрацоўку моладзі і якія пагрозы гэта нясе? Ці рэальныя былі пагрозы забойствам Ціханоўскай і Латушку і што там з перагортваннем старонкі 2020 года ды перамовамі з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.